среда, 16 ноября 2011 г.

Выпадак каля банкамату


Аднойчы здымаў грошы з банкамату. У мяне есць звычка выбіраць у банкамаце беларускую мову. Вось зняў грошы, аплаціў паслугі, дастаў картку і адыйшоў на некалькі крокаў, каб грошы ў партманэ злажыць.
Да банкамату адразу ж падыйшла маладая пара: сімпатычная дзяўчына гадоў 23-25 з хлопцам крыху старэйшым. А калі я картку забраў, засталася фраза на маніторы: "Дзякуй. Забярыце картку". Чую за спіной голас дзяўчыны:
- Ой, а что тут написано, я ж на таком языке читать не умею. Где тут русский?..
Я поспешил уйти.

Комментариев нет:

Отправить комментарий